ГУКПП “ГРОДНОВОДОКАНАЛ”
Контакт-центр ЖКХ: тел. 115 (круглосуточно);
Диспетчер ГУКПП “ГРОДНОВОДОКАНАЛ”: 551-119, МТС: (33)3250591 (круглосуточно); Расчёты с населением: 79-19-01
Четверг, 21 ноября 2024г.
|
Гродноводоканал оказывает услуги: установка и поверка водомеров (79-19-09), анализ воды (79-19-20), электромонтажные работы, электрофизические измерения и испытания (79-19-53, 79-19-54, 79-19-55), телеинспекцию трубопроводов (79-19-38), подготовка к поверке манометров (79-19-58), испытание спасательных поясов, лестниц и стремянок (79-19-57), услуги ИВЦ (79-19-50).
|
Навигация
Авторизация
Логин:
Пароль:
Регистрация
Восстановить пароль



43
389
5845
“Вада – гэта жыццё”. Гарадскія вадаправод і каналізацыя ў пачатку XX стагоддзя

З чым звязана ў нашай свядомасці слова “горад”? Са шматпавярховымі будынкамі, магутнымі прадпрыемствамі, тысячамі машын на вуліцах. Але не толькі. Слова “горад” абазначае таксама пэўныя жыццёвыя стандарты, сярод якіх не апошняе месца займаюць гарачы душ і туалет.

Але так было далёка не заўсёды. У сярэднявечных гарадах ваду для піцця і для сціркі бралі ў недалёкай рацэ, а туалеты, так жа як цяпер на вёсцы, размяшчаліся проста за домам. Па гэтай прычыне эпідэміі заразных хвароб былі пастаяннай праблемай старых гарадоў. Познесярэднявечны Гродна з яго невялікім 5-тысячным насельніцтвам вялікія эпідэміі абміналі не толькі дзякуючы Божай апецы, але і дзякуючы прадпрымальнасці жыхароў горада. У 1629 годзе бурмістар горада Ганус Фандэнбэрг зафундаваў у Гродне будаўніцтва аднаго з першых вадаправодаў у Вялікім княстве Літоўскім. Вада з гэтага вадаправоду падавалася з Гараднічанкі пры дапамозе спецыяльнага кола ў драўляны рэзервуар, які знаходзіўся недалёка ад сінагогі. З рэзервуару вада трубамі цякла на Рынак і ў Стары Замак. Гэты вадаправод функцыянаваў як мінімум да канца XVIII стагоддзя і яго рэшткі да сённяшняга дня чакаюць сваіх адкрывальнікаў у археалагічных слаях старога Гродна. Але яшчэ ў 1931 годзе пад час земляных работ на Крывой вуліцы (цяпер раён Вялікай Траецкай вуліцы непадалёк ад галоўнай сінагогі) выкапалі некалькі драўляных трубаў, якія тагачасны дырэктар гродзенскага музея Ю. Ядкоўскі звязаў з старым вадаправодам. Прадставіць сабе тэхналогію вырабу гэтых труб мы можам, калі зазірнем у адзін з інвентароў каралеўскага замку ў Гродне, што быў складзены ў XVII ст. У ім згадваюцца “два жалезныя свідры для свідравання труб”. Акурат пры дапамозе такіх свідраў высвідроўвалася сэрцавіна ствала дрэва, а асобныя ствалы змацоўваліся паміж сабою пры дапамозе металічных утулак. Няма сумніву, што старадаўні вадаправод быў прадметам вялікага гонару мяшчан.

Пад канец XIX стагоддзя ў Гродне мала хто памятаў пра стары вадаправод, а запатрабаванне на ваду ў горадзе з больш чым саракатысячным насельніцтвам было вельмі вялікае. У 1876 годзе было створана Гродзенскае Таварыства водазабеспячэння пад кіраўніцтвам інжынера Міхаіла Алтухова, якое ў наступным годзе пачало будаўніцтва сучаснага вадаправода. Найважнейшым этапам гэтай работы стала будаўніцтва двух воданапорных вежаў, якія сярод гараджан атрымалі назвы “Кася” і “Бася”.

Воданапорныя вежы былі пабудаваны напрыканцы ХІХ ст. у адным з найвышэйшых месцаў горада на так званым Кургане і ўжо перад Першай Сусветнай вайной увесь цэнтар горада быў забяспечаны чыстай вадою, безпасярэдні доступ да якой гарантавала спецыяльная служба. Ваду правяралі два разы ў год на прадмет наяўнасці бактэрый, а спажыванне вады складала 30-40 літраў штодзень (цяпер ліміт спажывання вады складае 140 літраў). Але і ў міжваенныя часы вельмі многа жыхароў горада, асабліва тых, што жылі ў прадмесцях, і далей бралі ваду ў звычайных выкапаных калодзежах і калонках. У 1935 годзе карэспандэнт гродзенскага “Штодзённага Кур’ера” пісаў: “Ідучы ў ясны дзень вуліцай Юрыздыкай часта можна сустрэць жанчыну, якая чэрпае ваду вядром проста з Гараднічанкі. Гэты прыгожы ручэй, які віецца праз горад, перад упадзеннем у Нёман ужо з’яўляецца брудным смярдзючым каналізацыйным каналам”.

Праблема забруджання Гараднічанкі была ў тым, што ў Гродне ў адрозненне ад вадаправоду аніколі не былоканалізацыі і амаль усё змесціва туалетаў трапляла ў канцы канцоў у гэтую раку. Частку нечыстотаў вывозілі з горада пра дапамозе прыватнікаў-асенізатараў. Асенізацыйныя бочкі малявалі ў блакітны колер і гродзенцы, бачачы а, дакладней, адчуваючы іх носам, хаваліся па хатах. Але ні бочкі, ні Гараднічанка не ратавалі становішча, паколькі ў бочках вывозілі толькі ¼ усіх нечыстотаў, якія “прадукаваліся” гродзенцамі на працягу дня, рэшта трапляла ў раку, або заставалася ў горадзе і забруджвала паветра і глебу. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. узнік праект каналізавання Гараднічанкі, закрыцця ракі ў спецыяльным падземным тунэлі. Над ракой планавалася выбудаваць шырокі бульвар. У тых часах каналізаванне малых рэк было дастаткова папулярнай справай, напрыклад у канцы ХІХ ст. схавалі пад зямлёю Полтву, адзіную раку, што цячэ праз Львоў. Няма сумніву, што рэалізацыя такога праекту ў Гродне нанесла б гораду вялікія страты. Гараднічанка назаўсёды засталася б каналізацыйным каналам, а гродзенцы замест сімпатычнай даліны ў цэнтры горада атрымалі бы яшчэ адзін бульвар. Праект гэты, на шчасце, ніколі не быў рэалізаваны, а кіраўніцтва горада толькі ў сярэдзіне 1930-х гг. пачало дзеянні, якія ў тагачасных газетах называлі “генеральным наступленнем на каналізацыйным фронце”.

У 1924 годзе паўстаў праект стварэння акцыянернага таварыства, якое пачало бы шукаць сродкі на будаўніцтва каналізацыі. Ужо праз год быў гатовы канкрэтны план будаўніцтва гарадской каналізацыі. Паводле яго планавалася пабудаваць два вялізарныя калектары – “Нёман” і “Гараднічанка”. Калектар “Гараднічанка” ішоў паралельна руслу Гараднічанкі, а калектар “Нёман” бег бы ўздоўж Нёмана ад чыгуначнага моста аж за Каложу, забіраючы таксама і нечыстоты з калектара “Гараднічанка”. За Каложай каля так званага Літоўскага ручая было запланавана будаўніцтва станцыі для ачышчэння сцёкаў. У выпадку рэалізацыі гэтага праекта амаль увесь горад быў бы ахоплены каналізацыяй, аднак кошт гэты работ, палічаны інжынерам В. Кнакэ, быў проста вялізарны. У будаўніцтва каналізацыі трэба было ўкласці каля 11 мільёнаў злотых. Для параўнання гадавы бюджэт горада над Нёмана сягаў тады каля 2,5 мільёнаў польскіх злотых.

Толькі праз тры гады, у 1928 годзе, было прынята рашэнне перагледзець гэты надта дарагі праект. Праекціроўшчыкі адмовіліся ад будаўніцтва калектара “Нёман”, застаўся толькі калектар “Гараднічанка”, які павінен быў збіраць нечыстоты толькі з цэнтра горада. Напачатку планавалася каналізаваць уліцы Ажэшкі, Дамініканскую, Напалеонскую і Басьняцкую (цяпер вуліцы Савецкая, Карбышава і Сацыялістачная). Вялікі каналізацыйны калектар у кі збіраліся сцёкі замест Гараднічанкі, павінен быў паўстаць пад вуліцамі Віленская і Юрыздыка. Кошт гэтага прадпрыемства быў пеаацэнены на 3 – 3,5 мільёнаў злотых, з чаго гарадская гаспадарка павінна была бы даваць не менш за 220 тыс. злотых штогод. Цікава, што нават было прынята рашэнне адмовіцца ад будаўніцтва станцыі ачышчэння сцёкаў перад выпусканнем вады з калектара ў Нёман. Матывавалася гэта тым, што “памер нашай ракі і яе хуткасць даюць магчымасць меркаваць, што ў яе проста можна ўпусціць змесціва каналаў”. Але насамрэч хіба гэтае рашэнне было прадыктавана толькі жаданнем чыноўнікаў з’эканоміць трохі грошай на будаўніцтве ачышчальнай станцыі.

Аднак будаўніцтва каналізацыі нават у такім скарочаным варыянце аказалася занадта дарагім і толькі яшчэ праз сем гадоў магсітрат Гродна адшукаў сродкі на рэалізацыю сваіх амбітных планаў і парцы рушылі наперад. Вясной 1935 года быў урачыста асвечаны першы каналізацыйны калодзеж і працы рушылі наперад. Пачатак работ быў адзначаны сенсацыяй – пры ўліцах Вітальдовай і Басьняцкай (цяпер усё гэта вуліца Сацыялістычная) знайшлі косці маманта, якія пасля адпаведных даследаванняў размясцілі ў гродзенскім музеі. Аднак справу аказалася прасцей пачаць, чым скончыць. Паколькі работы вяліся безпрацоўнымі, якіх наймалі на біржы працы і якія не мелі вялікай ахвоты да капання зямлі, то часта даходзіла да розных здарэнняў. Безработныя капалі зямлю чарапашымі тэмпамі, ладзілі забастоўкі. Найбольш праблем для горада дастаўляла будаўніцтва на скрыжаванні вуліц Дамініканскай і Ажэшкі. Бруд з раскапаных вуліц заліваў нізка размешчаныя памяшканні, праезжая частка была завалена пяском і брукам, а на тратуарах ляжалі трубы. Летам 1935 года наогул дайшло да прабіцця водаправоднай трубы і дзве вуліцы засталіся без вады.

Пад будынкам магістрату стаялі дэлегацыі раз’юшаных мяшчан, а кіраўніцтва горада атрымала яшчэ адну праблему – для будаўніцтва калектара трэба было зруйнаваць як мінімум дваццаць дамоў у даліне Гараднічанкі, на што не хапала грошай.

У выніку ўмяшальніцтва віцэ-прэзідэнта горада Рамана Савіцкага сітуацыя з будаўніцтвам каналізацыі значна палепшылася. Тэмап прац на Дамініканскай вуліцы і вуліцы Ажэшкі паспешыўся, калектар быў скончаны ў час. Перад пачаткам Другой Сусветнай вайны Гродна ўжо мог пахваліцца спраўна дзеючай каналізацыяй.

З сярэдзіны 1930-х гг. да сённяшніх дзён на вуліцах Гродна засталіся каналізацыйныя люкі з надпісамі: „Rzuców”, „Huta Stąporków”, „Herzfeld&Victorius Grudziądz”. Найбольш люкаў мае надпіс „ZMG”, што магло абазначаць „Zakłady Mechaniczne Grodna” (“Механічныя майстэрні Гродна”). Ужо ў пасляваенны час з'явіліся каналізацыйныя люкі, зробленыя на гарадзенскім велазаводзе. На жаль гэтых старых люкаў на вуліцах нашага старога горада становіцца штораз менш. І ад гэтага становіцца вельмі сумна, паколькі да сённяшняга дня яны застаюцца адзінымі помнікамі ў гонар тых, хто будаваў дамы, брукаваў вуліцы і таксама забяспечваў наш горад свежай пітной вадою.


Паводле легенды ў міжваенныя гады ў адной вежы знаходзіліся майстэрні, дзе працавала дзяўчына Бася, а ў суседняй вежы размяшчалася бухгалтэрыя вадаправоду, дзе працавала Кася. Таму людзі казалі: “Пайду да Касі” або “Пайду да Басі”. Так за вежамі і замацаваліся ўласныя імёны.

Артэфакты міжваеннага часу - каналізацыйныя люкі і іншае абсталяванне:



Материал подготовлен на основании статьи «“Вада – гэта жыццё”. Гарадскія вадаправод і каналізацыя ў пачатку XX стагоддзя» интернет-ресурса http://harodnia.com/ от 06.11.2013г.

2007-2024 © ГУКПП "Гродноводоканал", mail@grodnovodokanal.by

Мы используем файлы cookies. Для дальнейшей работы необходимо Ваше согласие на их обработку.